Нічыйны сіндром
Працягваецца напружаная барацьба ў фінальнай частцы чэмпіянату вобласці па футболе. Літаральна ў кожным матчы ідзе барацьба за кожнае ачко. Пацвярджэнне гэтаму – сустрэчы, якія прайшлі ў мінулыя выхадныя.
Нашы футбалісты, якія з васьмю ачкамі займалі чацвёрты радок, правялі матч у Віцебску супраць мясцовага “Газавіка”, у якога столькі ж ачкоў і які размяшчаўся на трэцім радку. Вынік матча – 2:2 (у ФК “Шуміліна” двойчы вызначыўся Іван Канстанцінаў).
У гэтым жа туры сустракаліся каманды, якія займаюць першы і другі радок і адарваліся ад канкурэнтаў на тры ачкі, – ФК “Камунальнік” (Сянно) і ФК “Лепель”. І тут сустрэча закончылася ўнічыю (1:1).
У яшчэ адным матчы міёрскія футбалісты дома перамаглі з лікам 3:1 гарадоцкі “Прамень-Кров СК”.
Гэты тур не ўнёс карэктыў у турнірную табліцу для чатырох каманд-лідараў. Вельмі важным, а магчыма і вырашальным, для ФК “Шуміліна” стане наступны тур, у якім нашы футбалісты сыграюць у Сянно супраць лідзіруючага “Камунальніка”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2016 г.