Редакция узнала: где купить зерно

Сельское хозяйство

Дзе купіць зерне?
У рэдакцыю патэлефанавалі нашы чытачы з райцэнтра, якія прасілі адказаць на надзённае для іх пытанне: “Дзе ў Шуміліне можна купіць зерне?”
Галоўны спецыяліст аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства Юрый Глаўдзель патлумачыў, што зерне прадаецца ў нарыхтоўчых пунктах – на тэрыторыі гарадскога рынка і ў будынку кафэ “Фартуна”. Ячмень каштуе 25 капеек за адзін кілаграм. На днях завязуць і пшаніцу, цана яе будзе крыху большая.
Зерне прадаюць і ў райбыткамбінаце. Праўда, не кілаграмамі, а мяшкамі. Мяшок пшаніцы каштуе 13 рублёў, аўсу – 8 рублёў. Зручна тое, што райбыткамбінат падвязе зерне дадому, хаця і за дадатковую плату.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *