Накануне посевной учились главные специалисты сельхозпредприятий Шумилинского района

Сельское хозяйство Экономика

“Не статысты, а спецыялісты”
Хутка пасяўная. За яе ў адказе не толькі спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі і аграномы гаспадарак, але і галоўныя бухгалтары, і эканамісты. Менавіта для іх на мінулым тыдні ў райвыканкаме быў наладжаны семінар-вучоба.
Гаворка ішла пра выпрацоўку адзінага падыходу па аплаце працы механізатарам і вадзіцелям падчас пасяўной, пра эканомнае выкарыстанне гаруча-змазачных матэрыялаў, пра ўлік кармоў і складанне рацыёну для жывёл. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч звярнуў асаблівую ўвагу на правільнасць і своечасовасць афармлення дакументацыі. Каб не атрымлівалася так, што на паперы ў складзе знаходзяцца горы мінеральных угнаенняў, а на самой справе –  кот наплакаў. Гэта ж датычыцца і насеннага матэрыялу. І адна справа, калі на памылкі ўказваюць свае спецыялісты, а зусім другая, калі прадпрыемства правярае дзяржкантроль і выяўляе там шэраг недахопаў. Як, напрыклад, у “Сіроцінскім”.
Віктар Віктаравіч звярнуў увагу на тое, што работа бухгалтара і эканаміста не кабінетная. Гэтыя спецыялісты павінны бываць на фермах, мехдварах і палетках. У іх абавязкі ўваходзіць праверка нормаў высеву зерня, яны павінны рабіць разлікі і аналізы. “Бухгалтары – не статысты, а спецыялісты”, – заўважыў В. В. Родзіч.
Злабадзённая праблема –  выдача і ўлік мінеральных угнаенняў. Пачалася падкормка шматгадовых траў, але не ва ўсіх гаспадарках  тукі спісваюцца кожны дзень. Гэта робяць у канцы тыдня ці ўвогуле месяца. Так не павінна быць.
Хоць і заканчваецца зімоўка, але не менш важнай застаецца праблема расходу кармоў на фермах раёна. Добра наладжана гэта работа толькі ў “АграБаравінцы”, “Сіроцінскім” і “Лаўжанскім”. А ў некаторых гаспадарках увогуле не ўлічваюцца вынікі лабараторных даследаванняў па пажыўнасці кармоў. І гэта таксама недапрацоўка бухгалтарска-эканамічнай службы.
В. В. Родзіч указаў на невыкананне сваіх службовых абавязкаў некаторымі бухгалтарамі і эканамістамі раёна. У прыватнасці, была абмеркавана бухгалтарская служба райаграсэрвісу, дзе ўсяго два спецыялісты адказваюць за сельгасвытворчасць, якая на прадпрыемстве сёння дае 80% прыбытку. Віктар Віктаравіч парэкамендаваў перагледзець службовыя абавязкі астатніх васьмі бухгалтараў райаграсэрвісу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *