Молодые специалисты. Как устроились на новом месте?

Молодёжь Общество Сельское хозяйство

Працоўны старт – з «Прыазёрнага міру», Сёлета ў сельгаспрадпрыемствы раёна на свае першыя працоўныя месцы прыехала 17 маладых спецыялістаў. Трое з іх прыступілі да работы ў ААТ «Прыазёрны мір».

Каб пацікавіцца, як уладкаваліся маладыя спецыялісты, якія ў іх бытавыя ўмовы, у гаспадарку завіталі галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алеся Шавяка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

На вуліцы Кааператыўнай ў аг. Амбросавічы нас сустрэла Дзіяна Гарбачова, якая закончыла Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж і атрымала прафесію юрысконсульта. Запрасіла ў кватэру, дзе ў адным пакоі жыве яна, у двух іншых – галоўны інжынер Ігар Верам’ёў і бухгалтар па раслінаводстве Дар’я Логінава (яны працуюць у сельгаспрадпрыемстве другі год). У пакоях чыста і ўтульна, ёсць неабходная мэбля, гарачая вада. Агульная кухня моладзь не пужае – усе жылі ў інтэрнатах. Разам з тым раённая камісія рэкамендавала кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства дапамагчы моладзі з заменай вокнаў, інакш зімой будзе холадна.

У гэтай жа шматпавярхоўцы ў аднапакаёвай кватэры жывуць бухгалтары Ганна Буйніцкая і Анжаліка Федарэнка. «Мы вучыліся ў Полацкім эканамічным каледжы і папрасіліся жыць разам, – расказалі дзяўчаты. – У кватэры былі ложак, канапа, кухонны гарнітур. Мы прывезлі толькі халадзільнік і мікрахвалёвую печку.

Умовамі жылля задаволены. Пакуль яшчэ першую зарплату не атрымлівалі, выплацілі толькі пад’ёмныя ў памеры 428 рублёў». Ганна і Анжаліка паступілі завочна вучыцца ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Дзіяна – у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт. Расказалі, што мяркуюць працаваць у «Прыазёрным міры» да канца вучобы, а там – час пакажа.

Алеся Шавяка расказала моладзі пра льготны крэдыт «Беларусбанка» для маладых спецыялістаў, якім яны маюць права карыстацца. А Вольга Пусянкова ад прафсаюза работнікаў АПК уручыла дзяўчатам электрачайнік – будуць у канторы піць каву.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *