Комплексные учения: все службы достойно выдержали экзамен

Актуалии Безопасность

Усе службы экзамен вытрымалі дастойна

19-21 кастрычніка ў раёне праводзіліся комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторыі раёна ва ўмовах надзвычайных сітуацый і па выкананні мерапрыемстваў грамадзянскай абароны. У ходзе вучэнняў былі задзейнічаны ўсе службы, ад якіх залежыць забеспячэнне жыццядзейнасці раёна.
Выратаваць пацярпелых
Пакуль у Непаротах ішлі аварыйна-выратавальныя работы на абрушаных складскіх памяшканнях, на месца здарэння неадкладна выехалі машыны «хуткай дапамогі». Там ішла сарціроўка пацярпелых, ім аказвалася першая медыцынская дапамога, устанаўліваўся папярэдні дыягназ.
Тым часам цэнтральная раённая бальніца аператыўна рыхтавалася да прыёму пацярпелых: па тактычнай задумцы пацярпела пры абрушэнні паўтара дзясятка чалавек, двое з іх былі ў цяжкім стане і патрабавалі неадкладнага аператыўнага ўмяшальніцтва, трое загінулі пад заваламі. Навыкі і правілы прыёму, сарціроўкі і аказання меддапамогі, забяспе
чанасць медыкаментамі і спецсродкамі дэманстравалі медыкі падчас практычных заняткаў. Своеасаб-лівы экзамен па правілах дзеяння медыкаў пры падобных сітуацыях здавала загадчык тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ С. У. Лінкевіч.
У хірургічным аддзяленні ЦРБ кіраўніцтва комплексных вучэнняў, якое суправаджаў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі медыцынскай дапамогі (па надзвычайных сітуацыях) упраўлення аховы здароўя абл-выканкама М. П. Цэдрык, асаблівую ўвагу ўдзяліла праверцы наяўнасці неабходных дакументаў пры аказанні медыцынскай дапамогі пры масавым паступленні пацярпелых у бальніцу.
Убраць аварыйнае дрэва
У першы дзень комплексных вучэнняў з раніцы паступіла першая ўводная аб магчымым узмацненні ветру да 25-35 м/с. У сувязі з гэтым адным з этапаў практычных вучэнняў стала правядзенне экстраных мерапрыемстваў па ліквідацыі аварыйнага дрэва па вуліцы Віцебскай у райцэнтры, якое пад уздзеяннем ветру магло ўпасці і стаць прычынай абрыву ліній электраперадач.
У папярэджанні надзвычайнай сітуацыі ўдзельнічалі работнікі УП ЖКГ і раёна электрычных сетак. Прыбылі на месца служба газазабеспячэння і медыкі.
Перад непасрэдным спілаванні аварыйнага дрэва работнікі РЭС адключылі лінію электраперадач, пасля чаго да работы прыступіла брыгада лесарубаў са спецабсталяваннем і спецтэхнікай.
Надзвычайнага здарэння не адбылося дзякуючы своечасовым аператыўным дзеянням адказных структур. За дзеяннямі службаў сачыў кіраўнік комплексных вучэнняў Д. В. Панцюхоў.
Запусціць генератар
Яшчэ адно практычнае мерапрыемства было адпрацавана ў першы дзень вучэнняў. Пасля паступлення ўводнай “Адбылося парушэнне электразабеспячэння цэнтральнага водазабору” на месца здарэння выехала брыгада камунгаса са спецыяльнай тэхнікай – генератарнай устаноўкай. Дзякуючы ёй электразабеспячэнне цэнтральнага водазабору было адноўлена і насельніцтва райцэнтра не засталося без вады.
Дарэчы, гэтая генератарная ўстаноўка, якую шумілінскі камунгас набыў некалькі гадоў таму, ужо неаднойчы прыхо-дзіла на дапамогу падчас узнікнення праблем з электразабеспячэннем.
Узарваны трубапераезд…
Падчас вучэнняў па грамадзянскай абароне  паступіў трывожны сігнал: у выніку дыверсійных дзеянняў узарваны трубапераезд у в. Прыазёрная і разбураны шлюз паміж азёрамі Круглік і Мошна. На месца здарэння хутка прыехалі газавікі і дарожнікі. Спатрэбіўся экскаватар і чатыры самазвалы ДРБУ-204, якія прывезлі новую трубу, 40 тон пясчана-гравійнай сумесі і 20 тон шчэбеню. На час рамонтных работ супрацоўнікі ДАІ перакрылі дарожны рух, адпраўлялі транспарт у аб’езд – праз Башні і Язвіна.
Надзвычайная сітуацыя ў сціслыя тэрміны была ліквідавана.

Гэтыя і многія іншыя эпізоды апісаны ў №84 газеты «Герой працы» за 25 кастрычніка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *