Олимпиада по финансовой грамотности

Актуалии Образование

Алімпіяда для будучых банкіраў
Трэці год запар Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у мэтах павышэння фінансавай граматнасці моладзі ладзіць для старшакласнікаў навучальных устаноў рэспубліканскую алімпіяду па фінансавай граматнасці, рэалізатарамі якой выступаюць Беларусбанк і аддзелы адукацыі. У мінулую пятніцу на базе Шумілінскай СШ №1 прайшоў раённы этап алімпіяды, удзел у якім прынялі 24 вучні 10-11 класаў школ раёна.
Пасля арганізацыйнай часткі мерапрыемства ў актавай зале школы – выступленняў дырэктара школы Н. В. Мясаедавай і в. а. дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 г. п. Шуміліна ААТ “Беларусбанк” В. Ю. Масько –   удзельнікі алімпіяды прыступілі да выканання заданняў. Сёлета старшакласнікам было прапанавана 30 задач-тэстаў, з якіх адно творчае заданне – напісаць развагі на тэму “Калі лепш грошы пазычыць, а калі – накапіць”. На выкананне ўсіх заданняў, якія, дарэчы, уключалі пытанні дэнамінацыі, укладаў, крэдытаў і крэдытных гісторый, страхавання, падаткаў і каштоўных папер, дзейнасці Нацыянальнага Банка, адво-дзілася толькі 50 хвілін.
Пераможцай раённага тура рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці другі год запар стала вучаніца СШ №1 Дар’я Бабуська з 11 “А” класа (на здымку), якая з магчымых 86 набрала 80 балаў. Вынік, зразумела, відавочны, бо дзяўчына марыць звязаць сваё далейшае жыццё з банкаўскай сферай, таму і рыхтуецца сур’ёзна да паступлення ў ВНУ.
Другое месца прысуджана вучаніцы 10 “Б” класа Шумілінскай СШ №1 Анастасіі Яравой, якая набрала па выніках работы 77 балаў. Трэцяе месца ў Анастасіі Садоўскай з Обальскай СШ, яе вынік – 67 балаў.
Пераможцы раённай алімпіяды атрымалі дыпломы, падарункі і фірменную прадукцыю ад “Беларусбанка”, а таксама запрашэнне прыняць удзел і прадставіць Шумілінскі раён на абласным этапе.
Алена КАРПУШЭНКА.
Фота Наталлі ЧАРНІЧЭНКІ.



1 комментарий по теме “Олимпиада по финансовой грамотности

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *