Депутат Палаты представителей Виктор Мирош работал в Шумилинском районе

Актуалии Власть Общество

Віктар Мірош працаваў у Шумілінскім раёне

У мінулую пятніцу наш раён наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. В. Мірош. Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел у сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, пасля чаго правёў свой першы прыём грамадзян і “прамую лінію” на новай пасадзе ў якасці дэпутата па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21.

У размове Віктар Вікенцьевіч падзяліўся першымі ўражаннямі з прайшоўшай сесіі Палаты прадстаўнікоў, расказаў, што ён абраны членам пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.

На прыём да дэпутата завітаў жыхар райцэнтра, які прыйшоў хутчэй пазнаёміцца з дэпутатам і заадно, як кажуць, пагаварыць пра набалелае, “каб дэпутат быў у курсе і на высокім узроўні неяк пасадзейнічаў у вырашэнні праблемы”.

Справа ў тым, што пенсіянер вельмі ўстурбаваны высокім коштам работ па тэхабслугоўванні газавага абсталявання. “Цэны растуць як на дражджах, – гаварыў заяўнік. – Калі ў 2014 годзе я за тэхабслугоўванне газавага катла “Вулкан” заплаціў старымі грашыма 51 тысячу рублёў, у 2015 годзе – 38 тысяч, то сёлета гэта паслуга мне каштавала ажно 200 тысяч. Адкуль такі рост ажно ў чатыры разы?” Дэпутат запэўніў, што зварот пенсіянера адрасаваны раённым газавікам для высвятлення сітуацыі. Адказ будзе дадзены ў самы бліжэйшы час.

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №86 ад 01.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *