Детей вернули за сутки

Безопасность Семья

Сутак хапіла, каб вярнуць дзяцей
У панядзелак падчас супрацьпажарнага рэйду “За бяспеку разам!” у адным з дамоў у Зямцах, дзе жыве малое дзіця, удзельнікі рэйдавай групы  ўбачылі наступнае: у доме беспарадак і бруд, паламаная грубка, няма дроў, з ежы толькі бульба. Аператыўна было прынята рашэнне забраць дзіця.
Таму, калі на наступны дзень у Сіроцінскім сельсавеце праводзіўся рэйд “Сям’я без насілля”, група адразу накіравалася ў Зямцы. Сутак хапіла і грубку адрамантаваць, і дроў прывезці, і парадак навесці, і прадуктаў набыць. Бацькі зрабілі ўсё, каб дзіця вярнулася дадому. Але засталося пытанне, чаму патрэбны такія крайнія меры, як адабранне дзіцяці, каб нядбайныя бацькі ўзяліся за розум?
“За такімі сем’ямі неабходны пастаянны жорсткі кантроль, – адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Л. А. Грузневіч. – Калі трэба, іх наведваюць штодзённа, бо бяспека дзяцей, стварэнне нармальных умоў для іх пражывання – катэгорыі бясспрэчныя, вызначаныя Дэкрэтам №18, ды і проста, чалавечымі нормамі”.
Група наведала 7 сем’яў, якія знаходзяцца на кантролі і пражываюць на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета.  Большасць пытанняў тычылася парадку і чысціні ў дамах. “Няўжо так складана прыбраць у доме?” – не раз задавалі гэтае пытанне члены камісіі падчас рэйду. І, на жаль, у большасці выпадкаў адказу не чулі. У астатнім значных праблем не было: прадукты, дровы у доме ёсць, печы прапалены, бацькі цвярозыя. Агульную сітуацыю можна было ацаніць як больш-менш нармальную. І цяпер важна, каб гэтае становішча не пагаршалася. І для гэтага патрэбны сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых структар.
Алесь САКАЛОЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *