Идёт месячник «Человек с белой тростью»

Здоровье Общество

“Дапамагаю слабым, гультаёў не люблю”
Уявіць тое ці іншае грамадскае аб’яднанне без шчодрых сэрцам людзей проста немагчыма. Менавіта на такіх трымаецца асноўная работа, менавіта яны, нягледзячы на свае асабістыя клопаты і праблемы, заўжды будуць гатовы дапамагчы таму, хто ў гэтай дапамозе мае патрэбу. І менавіта такім чалавекам старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Г. Ф. Маркава назвала свайго намесніка, актыўнага члена арганізацыі Н. Р. Масько.
Нягледзячы на свой паважаны ўзрост (Ніне Рыгораўне 72 гады), актывістка не толькі даглядае агарод, збірае ягады і грыбы, яна стараецца дапамагчы ў жыццёвых нягодах іншым людзям. “Дапамагаю слабым, а гультаёў не люблю”, – агучыла сваю прынцыповую пазіцыю Ніна Рыгораўна. Напрыклад, атрымаўшы ў мінулым годзе прэмію ў 500 тысяч рублёў (да дэнамінацыі), яна нічога не патраціла на сябе. За некага заплаціла членскія ўзносы, іншаму купіла тэлефон, дапамагла адной маладой маці, зрабіла іншыя добрыя справы. Н. Р. Масько пастаянна адшуквае абяздоленых людзей і стараецца неяк змяніць іх жыццё да лепшага. Гэта, як правіла, ёй удаецца.  У справах дабрачыннасці, пазітыўнага стаўлення да жыцця яна сышлася з сёстрамі касцёла.
Таксама Н. Р. Масько заўжды з задавальненнем праходзіць рэабілітацыю ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў ў аддзяленні рэабілітацыі інвалідаў па зроку. Там ёсць магчымасць займацца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, развівацца, наладжваць узаеміны з іншымі людзьмі.
Сваім жыццём, актыўнай грамадскай пазіцыяй, поглядамі Ніна Рыгораўна дае зразумець, што людзі, магчымасці якіх абмежаваны дрэнным зрокам, хочуць і могуць весці паўнацэннае жыццё. Яна заўсёды звяртае ўвагу грамадскасці на праблемы, з якімі ім прыходзіцца сустракацца, напрыклад, дробны шрыфт на цэнніках і іншыя.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *