Спортивные новости

Мир увлечений Молодёжь Спорт

Спорт
Грэка-рымская барацьба
У Санкт-Пецярбургу на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі 76 кг другім стаў Ягор Ганушчанка. Трэніруе барца Пётр Ганушчанка.
*  *  *
Парадавалі вынікамі на адкрытым першынстве Віцебска па грэка-рымскай барацьбе барцы з нашага раёна. Обальскія (трэнер Пётр Ганушчанка) і шумілінскія (трэнер Юрый Сцяпанаў)  заваявалі сем прызавых месцаў.
У вагавой катэгорыі 27 кг перамогу святкаваў Анатоль Анцупаў; у вагавой катэгорыі 29 кг другія месцы ў Міхаіла Каленчыкава і Васіля Малашэнка (малодшая і старэйшая ўзроставыя групы); у вагавой катэгорыі 47 кг другое месца ў Вячаслава Цітова, трэцяе – Арсенія Абраменкі; у вагавой катэгорыі 76 кг першае месца ў Дзмітрыя Кучмарова, другое – у Кірыла Крыўко.

Вавінам в’ет во дао
Бліскуча выступіла каманда Шумілінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі на абласным адкрытым першынстве па вавінам в’ет во дао, якое прайшло ў Віцебску. У спаборніцтвах бралі ўдзел амаль 200 спартсменаў  з 8 каманд. У камандным заліку першае месца выйгралі шумілінскія спартсмены (трэнер Святлана Бараноўская).
У асабістым заліку ў катэгорыі “паядынак” першымі сталі Максім Васільеў, Вольга Кляшчонак, Станіслаў Шпулёў, Іван Бяржанін і Яніна Радзіоненкава, на другім месцы – Вячаслаў Шпулёў, Антон Малахаў, Яўген Цімошчанка, Алег Кляшчонак, Яўген Шаблін, Яраслаў Халсціннікаў, Ілья Сабалеўскі, Яўген Хадуноў, Аляксандр Савінаў, Алег Цобанаў і Лізавета Куракова, на трэцім – Багдан Ушал, Глеб Шпулёў, Арцём Сяргееў, Ягор Шэкін і Вячаслаў Лазука.
У практыкаваннях з кароткай зброяй трэцяе месца заваявала Вольга Кляшчонак.
У камандных выступленнях (паказальны бой) наш квартэт Вольга Кляшчонак – Максім Васільеў – Яўген Цімошчанка – Яўген Шаблін размясціўся на трэцім выніковым радку.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *