Криминальная сводка

Происшествия

Пра здарэнні, якія адбыліся ў раёне за тыдзень, расказаў в. а. намесніка начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Айфон
Жыхар райцэнтра пасля адпачынку ў кафэ “Метан” спахапіўся: ад айфона, які гаспадар паклаў на столік, і след прастыў. Урон, нанесены пацярпеламу, складае 159 рублёў. Справа перададзена ў раённы ад-дзел Следчага камітэта.
Журавіны
Пацярпела жыхарка а-г. Кардон: з яе гаража прапала 30 кілаграмаў журавін. А праз некалькі дзён жанчына заўважыла, што прапала яшчэ 17 кг. Агульны ўрон складае 127 рублёў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што ўкраў журавіны мясцовы жыхар, раней судзімы. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Золата
У жыхаркі а-г. Мікіціха з кватэры прапалі залатыя ўпрыгожванні: заручальны пярсцёнак і ланцужок з кулонам, якія ляжалі ў шафе. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злачынцу, трэцякурсніка Ульскага ліцэя, які пражывае ў Бешанковічах. Ён узяў ключ ад чужой кватэры, які ляжаў ва ўмоўным месцы, і прыбраў да рук золата. Узбу-джана крымінальная справа.
Угон
З дачы ў Дабеі ў жыхара райцэнтра прапаў матацыкл. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злачынцу: ім аказаўся непаўналетні мясцовы жыхар, першакурснік Ульскага ліцэя. Узбуджана крымінальная справа. Матацыкл канфіскаваны.
Месячнік бяспекі
З 1 па 30 лістапада ў рамках месячніка бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Супрацоўнікі ДАІ адпрацоў-ваюць аўтадарогі рэспубліканскага і мясцовага значэнняў на прадмет выяўлення парушэнняў правілаў дарожнага руху сярод вадзіцеляў і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Такая прафілактыка падказана жыццём: у гэтым годзе ў вобласці зарэгістравана 45 ДТЗ (на шэсць больш, чым летась), 10 чалавек загінулі і 44 атрымалі раненні. На тэрыторыі раёна адбылося 4 ДТЗ, 1 адзін чалавек загінуў і два паранены.
Злавіла “Страла”
У РАУС паступіў рапарт супрацоўнікаў спецыяльнага падраздзялення ДПС МУС Рэспублікі Беларусь “Страла” аб тым, што ў Мікіцісе затрыманы нецвярозы палачанін, які ехаў на аўтамабілі “Фальксваген”. Згодна з арт. 317-1 ч. 2 парушальніку пагражае арышт са штрафам або абмежаванне волі ад 1 да 3 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
На матацыкле
Супрацоўнікі ДАІ спынілі на вуліцы Сіпко ў Шуміліне жыхара Дабеі, які ехаў на матацыкле. Кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення. Акрамя таго, мужчына не меў правоў кіравання, страхоўкі, тэхагляду і рэгістрацыйных дакументаў на матацыкл. Супраць мужчыны складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў, яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф памерам да 100 базавых велічынь.
Без флікера
Нецвярозы жыхар Шуміліна позна вечарам ішоў па праезнай частцы (вуліца Сіпко). Пры гэтым мужчына не пазначыў сябе святловяртальнымі элементамі. За гэта пагражае штраф да 5 БВ.
Падрыхтавала
Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *