Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Пераломы
У раённы аддзел унутраных спраў з цэнтральнай раённай бальніцы паведамілі, што брыгада хуткай дапамогі даставіла на лячэнне параненага жыхара райцэнтра, які неўзабаве быў адпраўлены ў Віцебскую абласную бальніцу. А там паставілі несуцяшальны дыягназ – пералом чэрапа, шматлікія траўмы. У ходзе расследавання супрацоўнікі РАУС устанавілі, што цялесныя пашкоджанні ў ходзе сваркі пацярпеламу нанёс жыхар Крывога Сяла. Ён схапіў малаток і накінуўся на мужчыну. Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў». Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзею, – пазбаўленне волі ад 4 да 8 гадоў.
Фальшыўка
Жыхарка райцэнтра прыйшла ў мясцовы банк, каб памяняць 5 тысяч рублёў Расійскай Федэрацыі на беларускія грошы. Купюра аказалася фальшывай. Пра гэта работнікі банка паведамілі ў міліцыю. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Выраб, захоўванне або збыт падробленых каштоўных папер». Супрацоўнікі РАУС высвятляюць, як у рукі нашай зямлячкі трапіла фальшыўка.
Хуліганы
Жыхар Мікіціхі звярнуўся ў РАУС з той нагоды, што на яго апоўначы на дарозе накінуліся двое нецвярозых і пабілі. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што гэта былі мясцовыя жыхары. Да такога дзікунства яны дайшлі пасля лішкаў выпітага спіртнога. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзеям, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Са зводак ДАІ
Нецвярозы
На вуліцы Сіпко ў райцэнтры супрацоўнікі ДАІ затрымалі жыхара аг. Светласельскі, які кіраваў аўтамабілем ВАЗ у стане алкагольнага ап’янення (наяўнасць этылавага спірту пры выдыху склала больш за 0,8 праміле). Мужчыну пагражае штраф да 200 БВ і пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў, на пяць гадоў.
Не размінуўся
Жыхар Мінскай вобласці, кіруючы грузавым аўтамабілем ДАФ, на пад’ездзе да магазіна «Еўраопт» на вуліцы Ленінскай зацапіў дахам аўтамабіля дах казырка будынка. Аўтамабіль пашкоджаны. Пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.
Без правоў
Жыхарка в. Мішкавічы, не маючы вадзіцельскіх правоў, села за руль і наехала на вугал дома. Ёй пагражае штраф памерам у 5 БВ і пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў, на два гады.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №55 ад 20.07. 2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *