Лучшие механизаторы района по итогам посевной получили грамоты и подарки

Актуалии Сельское хозяйство

І моладзь задае тон
У раёне завершана сяўба зерневых і зернебабовых, вызначаны лепшыя механізатары. І на мінулым тыдні іх віншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК І. К. Штуро
і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама М. Я. Ганчарова.
За лепшыя вынікі ў ходзе палявых работ  граматамі райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК ўзнагароджаны сеяльшчык КУСГП “Сіроцінскі” Сцяпан Уладзіміравіч Шарыкаў, механізатары ААТ “Прыдзвінскі” Аляксандр Леанідавіч Каваленка і Аляксандр Вікенцьевіч Аўчыннікаў. Усім механізатарам ад райкама прафсаюза ўручаны грашовыя прэміі.
За лепшыя вынікі падчас сяўбы сярод маладых механізатараў граматы і каштоўныя падарункі ад аддзела па справах моладзі атрымалі  Аляксандр Раманятаў з “Сіроцінскага” (на здымку), Дзмітрый Бязрукаў з “Прыдзвінскага”, Дзмітрый Талдыкін з “АграБаравінкі”. У гэтых працаўнікоў лепшыя вынікі ў раёне па ўнясенні мінеральных ці арганічных угнаенняў, па культывацыі.
Ад імя райкама прафсаюза І. К. Штуро папрасіў праз раённую газету выказаць падзяку за аб’ектыўную і аператыўную справаздачу аб ходзе палявых работ дыспетчару «Шумілінскага райаграсэрвісу» Алене Аляксандраўне Пудавай, аграному “АграБаравінкі” Аляксандры Васільеўне Міраненка, галоўным эканамістам “Лаўжанскага” і “Мішневіч” Наталлі Анатольеўне Рыбчанка і Наталлі Міхайлаўне Слука.
Ларыса Кісялёва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *