Мишневичский фронт работ Марии Борисовой

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Старанне вядзе да поспеху
Тры малочнатаварныя фермы і цялятнік, дзе знаходзіцца жывёла на дарошчванні, – вось “фронт” работы галоўнага заатэхніка КУСГП “Мішневічы” Марыі Станіславаўны Барысавай. Яна адказвае і за парадак на фермах, і за надоі, і за прывагі.
Гэтыя паказчыкі, трэба адзначыць, адны з лепшых у раёне. Так, за студзень-кастрычнік у гаспадарцы надаілі 1533 тоны малака, што на 78 тон больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.  Сярэднясутачныя прывагі – больш за пяцьсот грамаў. У гэтым годзе гаспадарка прадала дзяржаве 1378 тон малака (на 32 тоны больш, чым летась). За гэтымі лічбамі, зразумела, карпатлівая праца ўсяго калектыву, лічыць Марыя Барысава. Аднак не трэба скідваць з рахункаў стараннасць і сумленнасць галоўнага заатэхніка. На думку дырэктара гаспадаркі Міхаіла Цікавенкі, гаспадарцы пашанцавала на спецыяліста: Марыя Станіславаўна добры заатэхнік, любіць жывёлу, душой перажывае за работу. Вельмі ганарыцца калектывам фермы Мішневічы, які сёлета прызнаны лепшым у раёне: вытворчасць малака тут склала 634 тоны, што на 103 тоны больш, чым летась.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 18.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *