Информационная группа райисполкома встретилась с коллективом Никитихинской СШ

Актуалии Общество Президент

Жыллёвая палітыка і рэалізацыя Дэкрэта №18
17 і 18 лістапада ў раёне прайшлі сустрэчы кіраўніцтва раёна, кіраўнікоў і спецыялістаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама,  раённых службаў, дэпутатаў раённага Савета ў працоўных калектывах, на якіх былі абмеркаваны актуальныя тэмы жыццядзейнасці краіны і раёна.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, правяла сустрэчу з калектывам Мікіціхінскай сярэдняй школы. Ірына Мікалаеўна выступіла з інфармацыяй па тэме “Забеспячэнне насельніцтва якасным і даступным жыллём – важны накірунак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы”. Другую тэму “Аб прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх за 9 месяцаў 2016 года і мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18” падрабязна агучыў намеснік пракурора Шумілінскага раёна А. А. Дзергачоў.
Выступіў перад прысутнымі намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Д. А. Красоўскі, які акцэнтаваў увагу прысутных на пажарнай бяспецы, на правілах паводзінаў на зімовым лёдзе, пазнаёміў з новым відам апавяшчальніка, які рэагуе на чадны газ.
Пасля сустрэчы з калектывам школы старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, дэпутат па Мазурынскай выбарчай акрузе №23,  правяла выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях у будынку Лаўжанскага сельвыканкама.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №91 ад 22.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *