Шумилинская ДЮСШ отмечает 50-летний юбилей

Общество Спорт, туризм

Шлях у 50 год: дасягненні, перамогі
Восенню 1966 года ў былым будынку клуба  прадпрыемства “Дабееўскі мох” была адкрыта Шумілінская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Адкрыццё ў райцэнтры спартыўнай школы мела вялікае значэнне для развіцця спорту. У 1980 годзе  школа  пераехала ў сённяшні будынак.
Першым дырэктарам стаў Генадзь Лазаравіч Сафонаў, у ДзЮСШ былі адкрыты два аддзяленні:  лёгкай атлетыкі (трэнер Валянціна Несцерава) і  валейболу (трэнер Валерый Кандзякоў).

Валейбол
Знакавымі для ДзЮСШ сталі 70-я гады. У 1973 годзе з інстытута фізкультуры ў Мінску па размеркаванні сюды прыехала валейбольны трэнер Галіна Клыкоўская, яна адпрацавала два гады і вярнулася на радзіму ў Оршу. А ў наступным годзе ў ДзЮСШ уладкаваўся на працу Анатоль Завадскі. У 1975 годзе Шумілінская ДзЮСШ адкрыла аддзяленне валейболу ў Обалі.
З канца 70-х шумілінскія валейбалісты  выйшлі на лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, пачалі гучна заяўляць пра сябе на рэспубліцы. Ларыса Гарбузава і Мікалай Бароўка – першыя шумілінцы, які трапілі ў зборную БССР сваіх узростаў. Аддзяленне па валейболе падрыхтавала двух майстроў спорту – Мікалая Бароўку і Юрыя Краўцова, пецярых кандыдатаў у майстры спорту – Аляксандра Красікава, Алега  Цвяткова, Аляксея Лебядзеўскага, Ігара Аўсянкіна і Валерыя Філіпава. Мікалай Бароўка гуляў за каманду “Каспій”, якая выступала на чэмпіянаце СССР.
Нашы землякі годна выступалі ў зборных вобласці і рэспублікі. Аляксандр Красікаў у складзе зборнай БССР заняў трэцяе месца на ўсесаюзнай спартакіядзе, якая праходзіла ў Ташкенце. Юрый Краўцоў са зборнай Беларусі заваяваў трэцяе месца на першынстве СССР. Алег Цвяткоў, выступаючы за  маладзёжную зборную БССР, стаў чэмпіёнам СССР. Аляксей Лебядзеўскі з маладзёжнай зборнай Беларусі ўдзельнічаў у фінальнай частцы  чэмпіянату  Еўропы.
Шумілінскія валейбалісты гулялі і за прафесійныя клубы: Юрый Краўцоў – за мінскі “Камунальнік”, Ігар Аўсянкін – за “Оршу”, Алег Цвяткоў, Арцём Паскін і Станіслаў Прасветаў – за “Марка” (Віцебск), Анастасія Гарлачова – за “Дружбу-ПДУ” (Наваполацк). На сённяшні дзень два шумілінцы гуляюць у прафесійных валейбольных клубах: Арцём Масько ў “Марка”, Пётр Лазука  ў БАТЭ (Барысаў).
Каманды Шумілінскай ДзЮСШ заняла трэцяе месца на чэмпіянаце СССР (удзельнікі 1975 года нараджэння), былі чэмпіёнамі Беларусі (1966 г.н.; 1980 г.н.), выйгралі першынство дзіцячай валейбольнай лігі (1996-1997 г.н.).

Грэка-рымская барацьба
Звыш васьмісот  абальчан прайшлі  праз аддзяленне  грэка-рымскай барацьбы, якое адкрылася ў Обалі ў 80-х гадах. Цяжка знайсці ў пасёлку такую сям’ю,  дзе б ніхто не займаўся ў трэнера Пятра Ганушчанкі.
Пётр Ганушчанка падрыхтаваў дзесяць майстроў спорту – Уладзіслава Селяціцкага, Аляксея Дзмітрыева, Уладзіміра Барсукова, Аляксея Скамарохава, Сяргея Каніна, Аляксандра Шпакоўскага, Аляксея Золатава, Мікіту Барбашова, Вадзіма Грачухіна і Уладзіслава Грачухіна. Каля 50 абальчан выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту.
Выхаванцы Пятра Ганушчанкі заваявалі каля 400 тытулаў чэмпіёнаў вобласці, звыш 20 разоў станавіліся чэмпіёнамі рэспублікі. Апошнія гадоў дзесяць обальскія барцы – аснова абласной каманды, у 2010-2011 гадах з 10 членаў зборнай вобласці шасцёра былі з Обалі.
У адным кроку ад маладзёжнай зборнай Беларусі спыніліся Сяргей і Аляксандр  Бегуновы, Віктар Грыбалёў, Сяргей Волкаў і Дзмітрый Глушко.
Найбольш значнае міжнароднае дасягненне належыць Вадзіму Грачухіну, які ў 2015 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету па грэка-рымскай барацьбе сярод кадэтаў.
На сённяшні дзень барцы з Обалі ўваходзяць у зборныя Беларусі: Ягор Ганушчанка – у кадэцкай, Вадзім і Уладзіслаў Грачухіны – у маладзёжнай.
Надрукавана ў №93 ад 29.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *