У Амбросавічах – “Мода на здароўе”

Образование Спорт

У  Амбросавічах – “Мода  на  здароўе”

У лістападзе ў нашай школе прайшоў тыдзень “Мода на здароўе”, у рамках якога штодня праводзіліся самыя разнастайныя мерапрыемствы па ўмацаванні здароўя вучняў.
Тыдзень пачаўся з правядзення агульнашкольнай зарадкі. Пасля былі арганізаваны выставы рэцэптаў “Мы – гэта тое, што мы ядзім”, насценгазет “Рэжым дня – залог здароўя”, падарожжа па станцыях “Паэтычная”, “Турыстычная”, “Спартыўная”; тэматычныя пяціхвілінкі здароўя; чэмпіянат па аратарскім майстэрстве на тэму “Здаровае харчаванне”, “Спорт у нашым жыцці”; танцавальны марафон. Прайшлі збор-прывал “Рэжым – залог здароўя”; піянерскі збор “Здароўе – гэта модна”; сямейнае спартыўнае свята “Тата, мама, я – здаровая сям’я”. І, вядома, шмат гутарак, лекцый, заняткаў пра здаровы лад жыцця на класных гадзінах і сходах.
Усе названыя мерапрыемствы, безумоўна, вельмі патрэбныя і карысныя. Бо іх адзіная мэта – далучыць нас, школьнікаў, да здаровага ладу жыцця. Гэтая тэма ў сучасным грамадстве лічыцца надзённай і асабліва актуальнай з-за таго, што “шкодныя звычкі” захапілі не толькі дарослых людзей, яны асабліва цягнуць маладых і нават падлеткаў. Педагогі робяць усё, каб мы былі здаровыя, каб правільна вызначылі для сябе жыццёвыя каштоўнасці.
Вікторыя ГУЦАНКОВА, вучаніца 6 класа Амбросавіцкай д/с-СШ.
Надрукавана ў №94 ад 02.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *