4 снежня – Дзень юрыста

Актуалии Общество

Паважаныя юрысты Шумілінскага раёна!
Ветэраны працы!

Сардэчна віншуем вас
з прафесійным святам – Днём юрыста!
Гэтае свята аб’ядноўвае юрыстаў розных сфер дзейнасці – суддзяў, пракурораў, адвакатаў, юрысконсультаў, натарыусаў, асноўнае  прызначэнне якіх – служыць абароне правоў грамадзян.
Ваша паўсядзённая праца па забеспячэнні законнасці, правапарадку, абароне правоў грамадзян, прававым забеспячэнні дзейнасці органаў улады, арганізацый і прадпрыемстваў раёна патрабуе ад вас глыбокай прафесійнай падрыхтоўкі, бездакорных дзелавых  і асабістых якасцяў.
Упэўнены, што  вы будзеце няўхільна прытрымлівацца прынцыпаў непрадузятасці і аб’ектыўнасці, дакладна сачыць за захаваннем заканадаўства, абараняць прававыя інтарэсы грамадзян і дзяржавы.
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя пажаданні здароўя, невычэрпнай энергіі, мэтанакіраванасці, новых прафесійных поспехаў у высакароднай справе служэння закону! Узаемаразумення, дабрабыту і шчасця вашым родным і блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт.          Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №94 ад 02.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *