Президиум Шумилинского райсовета рассмотрел вопрос о исполнении Закона «О всеобщей воинской обязанности и военной службе»

Актуалии Молодёжь Президент

Армія сказала “Трэба”

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім было разгледжана пытанне аб рабоце па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе”.
“На тэрыторыі Шуміліншчыны праводзіцца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі Закона, – адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава. – Аднак ёсць пэўныя пытанні, якія патрабуюць удакладнення і ўдасканалення”.
З асноўным дакладам выступіў падпалкоўнік А. М. Собін, начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Віцебскай вобласці, які расказаў, што воінскі ўлік прызыўнікоў і ваеннаабавязаных вядзецца згодна з патрабаваннямі Закона. Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве праводзіцца ў тэрміны, вызначаныя Указам Прэзідэнта.
У абмеркаванні пытання прынялі актыўны ўдзел галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы К. Ф. Баканаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова, начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка, са слушнымі прапановамі і дапаўненнямі выступіў член прэзідыума, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар ПМК-70 А. Ю. Крыўко.
На пасяджэнні падрабязна прааналізавалі, якім чынам у нашым раёне адбываецца прызыў і праходжанне службы ў рэзерве, прызыў на ваенныя і спецыяльныя зборы і іх праходжанне.
Як заўважыла І. М. Новікава, падводзячы вынікі абмеркавання, патрабуе сур’ёзнага ўдасканалення работа па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, прапагандзе прэстыжу службы ва Узброеных Сілах. Служыць у арміі павінна быць ганарова, пачэсна і модна.
На пасяджэнні прэзідыума таксама было разгледжана пытанне “Аб эфектыўнасці работы з насельніцтвам органаў мясцовага кіравання і самакіравання на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета”. Са справаздачай выступіла старшыня Каўлякоўскага сельвыканкама Т. А. Дзятлава.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *