“Юны выратавальнік” у Шуміліне

Бяспека Образование

Пра бяспеку – у цікавай і займальнай гульні
6 снежня ў госці да шумілінскіх дзяцей прыехалі прадстаўнікі дзіцячага рэспубліканскага часопіса “Юны выратавальнік”, а таксама старшы інспектар прапаганды Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Чарвінскі.
У раённым цэнтры культуры сабралася поўная зала дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту са школ раёна. Выпускаючы рэдактар “Юнага выратавальніка” Святлана Ламавая зрабіла прэзентацыю свайго часопіса ў  форме  конкурсаў, гульняў і віктарын.  Актавая зала падчас мерапрыемства гудзела ад апладысментаў, смеху і вясёлых песень. Дзеці прынялі ўдзел у гульнях на спрытнасць,  логіку, уважлівасць і эрудыцыю, за што атрымалі памятныя прызы.
Мерапрыемства было прысвечана бяспецы жыццядзейнасці. Думаецца, што дзеці, якія яшчэ раз паўтарылі правілы бяспекі, не будуць коўзацца на тонкім лёдзе і карыстацца небяспечнымі петардамі, будуць правільна абыходзіцца з электрапрыборамі.
Прэзентацыя “Юнага выратавальніка”, якая была праведзена ў нашым раёне ўпершыню, усім спадабалася. Спецыяльны карэспандэнт часопіса па Віцебскай вобласці Юлія Клабук расказала пра тыя конкурсы, якія зараз праводзіць “Юны выратавальнік” для сваіх чытачоў і заклікала дзяцей прымаць актыўны ўдзел, бо можна атрымаць нядрэнныя прызы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №96 ад 09.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *