У гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы

Духоўнае Общество

У гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы
Праваслаўная гутарка ў гонар дня памяці свяціцеля Мікалая Цудатворцы запрасіла жадаючых 18 снежня ў Шумілінскую цэнтральную раённую бібліятэку.
З тымі, хто прагне духоўнага ўзбагачэння, сустрэўся дырэктар праваслаўнага духоўнага цэнтра Шумілінскага благачыння Вячаслаў Ільін. Ён успомніў пра галоўныя вехі ў станаўленні і развіцці праваслаўнага храма ў Шуміліне, які носіць імя Мікалая Цудатворцы, пра тое, як у 1966 годзе звінелі ягоныя званы, абвяшчалі наваколлю пра гістарычную для Шуміліна і шумілінцаў падзею – адкрыццё чыгуначнага руху і вакзальнага комплексу ў нашым мястэчку.
Праваслаўны храм зведаў часы пашаны і ганьбы, часы развіцця і разбурэння. Сёння ў самым цэнтры Шуміліна набывае велічныя абрысы новы будынак праваслаўнага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы, заступніка паствы Шумілінскага благачыння, куды ў хуткім часе за душэўным мацункам зможа зайсці і грэшнік, і праведнік, і той, хто знайшоў свой шлях, і чыя душа пакуль блукае ў цемры.
Удзельнікі праваслаўнай гутаркі абмеркавалі і іншыя пытанні. У прыватнасці, гаварылі пра важнасць паломніцтва, а Вячаслаў Ільін у гэтым кантэксце расказаў, што ў першым квартале наступнага года будуць арганізаваны паездкі ў Дзісну, Шаркоўшчыну, Глыбокае, а таксама ў манастыр Ніла-Сталабенская пустынь, што на возеры Селігер, і Нова-Іерусалімскі манастыр у гора-дзе Істра Маскоўскай вобласці.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *