Под ёлочку принесли в пакете водочку? — Платите штраф!

Здоровье Общество

Няхай святы будуць спакойнымі
Перад навагоднімі святамі хочацца нагадаць пра адказнасць, якая чакае чалавека, калі ён будзе распіваць алкагольныя напіткі ў грамадскіх месцах.
Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях  за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва пагражае штраф у памеры да 8 БВ. Такі ж штраф чакае тых, хто будзе знаходзіцца ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе.
Калі такое правапарушэнне будзе паўторным, то чакае штраф ад 2 да 15 БВ або адміністрацыйны арышт.
Падчас навагодніх святаў міліцыянеры будуць звяртаць увагу на тых выпівох, якія хаваюць спіртное ў пакетах ці сумках. Закон забараняе піць алкаголь і піва ў грамадскіх месцах незалежна ад таго, у якую тару яны ўпакаваны. Калі чалавек п’е піва ў парку, а пры падыходзе супрацоўнікаў РАУС хавае  бутэльку ў пакет, то міліцыянеры маюць права зазірнуць туды. Такі агляд прадугледжаны арт. 10.13 Працэсуальна-выканаўчага  кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Калі грамадзянін  будзе супраць агляду, то супрацоўнік міліцыі мае права затрымаць яго і даставіць у аддзяленне міліцыі. Калі грамадзянін адмаўляе факт ужывання алкаголю ці піва, то яго маюць права праверыць праз алкатэстар.
Па статыстыцы 25-30% усіх здарэнняў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Празмернае ўжыванне алкаголю прыводзіць да аварый і няшчасных выпадкаў.
Паважаныя жыхары раёна! Супрацоўнікі РАУС віншуюць вас з надыходзячымі святамі і спадзяюцца на вашу прыстойнасць. Хочацца верыць, што Новы год і Ражаство пройдуць без парушэнняў грамадскага парадку, без хуліганстваў і дэбашырства.
Ігар ШАЦІЛА, першы намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *