25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

Актуалии Духоўнае Общество

25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

Дарагія землякі, якія святкуюць Нараджэнне  Хрыстова 25 снежня!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас  з гэтым  светлым і чыстым святам!
Калядныя дні асаблівыя. Гэта час выканання пажаданняў, дабрачыннасці, міласэрнасці, асаблівай увагі да блізкіх, да тых, каму патрэбна наша дапамога, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці.
На працягу доўгага часу не гасне веліч і ўзнёсласць  хвалюючай урачыстасці, якая нясе кожнаму з нас упэўненасць у перамозе ідэалаў Веры, Дабрыні і Любові.
Свята Нараджэння Хрыстова напаўняе наша жыццё шчырай радасцю і добрымі чаканнямі. Пажадайце радасці сваім блізкім, даруйце ворагаў і не памятайце крыўды. Няхай у кожным  доме пануе атмасфера ўзаемаразумення, павагі і любові. Няхай ажыццяўляюцца планы і здзяйсняюцца мары.
Жадаем, каб хараство гэтага цудоўнага свята жывіла душу светлымі пачуццямі на працягу ўсяго года.
Міру, дабрабыту і добрых перамен нашай малой радзіме – Шумілінскай зямлі.

Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *