Новогодняя республиканская акция «Наши дети» оставила подарки и в Слободской школе, и в приюте в Оболи

Актуалии Общество Президент

Ажыццявіць дзіцячыя мары

Навагодняя рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” накіравана на тое, каб не пакінуць у святочныя дні па-за ўвагай ніводнае дзіця. Асабліва гэта тычыцца тых, хто пазбаўлены бацькоўскага клопату, хто апынуўся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Менавіта таму ў прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, што ў Обалі, напярэдадні Новага года было шмат гасцей.  Сюды прыехаў і намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта У. П. Пенін.

Уладзімір Пятровіч адзначыў дзяржаўны клопат і падтрымку сям’і, цёпла павіншаваў дзяцей, іх выхавальнікаў, усіх прысутных з надыходзячым 2017 годам, пажадаў, каб здзейсніліся запаветныя мары кожнага і ўручыў дырэктару цэнтра сертыфікат на 2500 рублёў, а кожнаму выхаванцу – салодкі падарунак. На святочным ранішніку ў прытулку бралі ўдзел і выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу з Шуміліна.
Да віншаванняў далучыліся намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, якая падарыла ад імя райвыканкама пару дзіцячых санак (гэта выклікала радаснае ажыўленне дзяцей).

З падарункамі па даўняй традыцыі завіталі ў прытулак старшыня раённага суда А. А. Сініцкая, начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка, начальнік аддзела Дэпартамента “Ахова” А. А. Багацёнак, начальнік РВЭС Ю. Р. Маскалькоў, прадстаўнікі пракуратуры, іншых арганізацый.
Краналі віншаванні былога дырэктара Обальскай школы А. М. Штокіна, які падарыў выхаванцам прытулку вядзерца мёду. “У навагоднюю ноч заўжды загадваюць жаданні. Штогод я загадваю, каб прытулак нарэшце зачыніўся, каб у ім не стала патрэбы, – сказаў Аляксандр Мікалаевіч. – На жаль, гэтае жаданне ніяк не здзейсніцца. Але я зноў загадаю яго, бо гэта адно з самых моцных маіх жаданняў”.
А да гэтага У. П. Пенін наведаў яшчэ адну ўстанову адукацыі на Шуміліншчыне – Слабадскую дзіцячы сад-сярэднюю школу. У. П. Пенін уручыў сертыфікат на 4000 рублёў дырэктару школы А. М. Пузікавай, а ўсе вучні атрымалі салодкія падарункі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава ад раённых уладаў падарыла школе набор мячоў для гульнявых відаў спорту.
Як расказала дырэктар школы А. М. Пузікава, грошы пойдуць на набыццё неабходнага абсталявання: пральнай машыны ў дзіцячы сад, мультымедыйнага праектара і музычнага цэнтра для школы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *