Областной семинар работников культуры прошёл в Шумилинском районе

Актуалии Культура

Працаваць у новых умовах

Встреча участников Совета в Шумилинском ГДК

У аўторак работнікі культуры нашага раёна сустракалі гасцей з усёй вобласці. На базе Шумілінскага раёна праходзіў выязны Савет дырэктараў раённых метадычных цэнтраў. Вывучалася работа ўстаноў культуры новага тыпу на сучасным этапе.
Гасцей шчыра вітаў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, які па-знаёміў іх з гісторыяй, прыродай, вытворчай і сацыяльнай сферай раёна. Аб структуры сферы культуры раёна, яе дзейнасці і дасягненнях паведаміў начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук.
Дырэктар раённага метадычнага цэнтра Л. А. Дарзнек расказала пра асноўныя формы і метады работы ўстаноў культуры, прадставіла напрацоўкі метадычнага цэнтра. Шмат матэрыялаў было падрыхтавана спецыяльна для гасцей. А на сцэне ГДК было паказана свята “Вяселле” ў выкананні народнага фальклорнага калектыву “Гульбічы”.
Пасля пленарнага пасяджэння дырэктары РМЦ вобласці наведалі цэнтральную раённую бібліятэку, раённы метадычны цэнтр і пазнаёміліся з іх работай. У Доме рамёстваў гасцям паказалі этнаграфічную выставу, майстэрні, прадставілі работу народнага клуба аматараў беларускай кухні “Разынка”. Прадстаўнікі культурнай галіны вобласці пабывалі ў Башнёўскім сельскім клубе, наведалі Обальскі музей.
У аграгарадку Мікіціха дырэктары РМЦ азнаёміліся з работай установы культуры новага тыпу – Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу, дзе іх чакаў канцэрт аматарскай творчасці ўстаноў культуры аграгарадкоў.
У рабоце Савета ўдзель-нічалі загадчык аддзела культуры і мастацтва ўпраўлення культуры аблвыканкама Г. Ф. Баркевіч  і в. а. дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці З. А. Гукава.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №39 ад 27.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *