Медики советуют на завтрак есть кашу

Здоровье

На сняданак ешце кашы
Наўрад ці ў каго выклікаюць сумненні сцвярджэнні, што харчаванне з’яўляецца адным з неабходных фактараў падтрымання жыцця. А для захавання і ўмацавання здароўя патрабуецца здаровае харчаванне. Аднак мы проста не задумваемся пра карысць ці шкоду тых ці іншых прадуктаў харчавання, пакуль не ўзнікнуць праблемы са здароўем. Ды і гаварыць трэба, хутчэй за ўсё, пра колькасць спажываемых прадуктаў, калі яны з карысных пераходзяць у разрад шкодных.
Бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, мінеральныя рэчывы, харчовыя валокны – усё гэта неабходна нам кожны дзень, каб жыць. Прычым у пэўнай колькасці і суадносінах, праз пэўныя прамежкі часу. Але мы  любім сябе і, не задумваючыся, парушаем любыя правілы, каб пабалаваць свой арганізм вяндлінай, тлустымі малочнымі прадуктамі, тортамі, дэсертамі, цукрам, шакаладам, кавай. Прычым без меры, і ніхто не задумваецца “Навошта мне столькі? І куды мой арганізм усё гэта размяркуе?”. Гэтая адсутнасць меры ў хуткім часе выяўляецца ў складках на жываце, на бёдрах, у адышцы, няздольнасці прайсці лішнія некалькі крокаў. Пераяданне – асноўны шлях да атлусцення.
Лішняя вага – адзін з галоўных фактараў рызыкі і развіцця многіх захворванняў, у тым ліку сардэчна-сасудзістай сістэмы, апорна-рухальнага апарата. Таму, калі вы жадаеце пазбегнуць сур’ёзных праблем са здароўем ці ліквідаваць існуючыя, выкліканыя няправільным харчаваннем, у першую чаргу неабходна перагледзець свой рацыён.
Цяпер ён у вас павінен стаць такім:
– ешце невялікімі порцыямі 7 разоў у дзень. Гэта дазволіць не расцягнуць страўнік і не пераядаць, але ў той жа час вы будзеце цэлы дзень сытымі і шчаслівымі;
– вячэра павінна быць лёгкай і не пазней чым за 2 гадзіны да сну;
– фрукты і садавіна павінны складаць аснову рацыёну;
– ужывайце ў ежу больш малочных прадуктаў;
– выпівайце не менш за 2 літры вады кожны дзень;
– замяняйце высокакаларыйныя прадукты на нізкакаларыйныя;
– на сняданак ешце кашы;
– абмяжуйце ўжыванне смажаных прадуктаў;
– менш ужывайце мучнога і салодкага.
І будзьце здаровыя!
Крысціна АФАНАСЬЕВА, урач-гігіеніст Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *