Райбыткомбинат предлагает дрова

Актуалии Новости Экономика

Дровы  карыстаюцца попытам
Яшчэ ў мінулым годзе работнікі райбыткамбіната пачалі аказваць паслугі па нарыхтоўцы дроў. Праўда, працавалі толькі з райспажыўтаварыствам і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. А з нядаўняга часу КУП БАН прадае дровы і прыватным жыхарам. Эканамісты падлічылі, што такая справа выгадная для прадпрыемства.
“Выкупілі ў лясгасе дзялянку на 50 кубаметраў, якая знаходзіцца непадалёк ад а.-г. Слабада, і працуем там сваёй брыгадай, – расказаў дырэктар райбыткамбіната В. П. Бабічаў. – На зімовы час задзейнічалі работнікаў бетоннага цэха і піларамы, усяго пяць чалавек. Нам вельмі пашанцавала, што маем кваліфікаванага вальшчыка лесу Дзмітрыя Кулакова – ён і кіруе ўсім працэсам. Дрэвы адразу разразаем на цуркі, грузім на прычэп і вязём прадаваць. Цана прымальная – 111 рублёў за прычэп. Спачатку рэалізоўвалі дровы па знаёмых, а цяпер чутка разнеслася па ўсім раёне. У рэкламе, як кажуць, не маем патрэбы. Прывезлі адзін прычэп дроў у Лескавічы, збегліся суседзі пакупніка, агледзелі тавар і заказалі яшчэ тры прычэпы. Ён у нашым трактары вялікі, ды і дровы добрыя: бяроза, вольха, асіна і нават ясень трапляецца”.
Работнікі райбыткамбіната пакуль прадалі насельніцтву дзесяць прычэпаў дроў. Ёсць і яшчэ заказы. Дровы ў студзеньскія маразы – самы хадавы тавар. Таму работнікі КУП БАН вырашылі пашырыць свой “бізнес” – у лесе з наступнага тыдня будзе працаваць другі трактар. А каб работа была бесперабойнай, выкупляюць у лясгасе яшчэ адну дзялянку за Язвінам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №4 ад 13.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *