Новое придорожное кафе открылось в деревне Язвино

Актуалии Экономика

“Віраж” на трасе
У аўторак у Язвіне адкрылася прыдарожнае кафэ “Віраж”.
Гаспадыня кафэ Надзея Ісаковіч (на здымку) не хавала сваёй радасці.  Шчыра расказвала, што да гэтай падзеі яны з мужам ішлі шэсць год. Былі мінуты адчаю, былі фінансавыя праблемы, часам наогул хацелася кінуць задуму. Але калі стамляўся адзін, яго падтрымліваў другі, і зноў крочылі наперад.
І вось адкрыццё. Урачыстасці, арганізаваныя з нагоды. Госці. Ад імя раённай улады словы віншаванняў і пажаданняў пос-пеху гаворыць намеснік старшыні райвыканкама В. А. Байда. Вольга Аляксандраўна выказвае ўпэўненасць, што прыдарожнае кафэ “Віраж” будзе карыстацца попытам, што яно стане любімым месцам адпачынку для вадзіцеляў міжнароднай аўтатрасы і не толькі.
Кафэ ўтульнае, тут могуць адначасова размясціцца дванаццаць чалавек. На месцы кухня, пакой для адпачынку персаналу. Дарэчы, кафэ дало магчымасць чатыром чалавекам знайсці работу, апроч гаспадароў тут будуць працаваць загадчык вытворчасці, повар і два бармены. У меню, паведаміла Надзея Ісаковіч, найперш знойдуць прапіску беларускія стравы. Вядома, стаўка робіцца на прадукцыю камбіната грамадскага харчавання, “Вітконпрадукта”.
Надзея Ісаковіч паведала, што цяпер сям’я (а разам з бацькамі працуе і іх дачка Святлана) возьмецца за стварэнне прыгажосці вакол кафэ. Хочуць зрабіць сваю тэрыторыю квітнеючым аазісам, каб праязджаючым хацелася менавіта тут спыніць свой аўтамабіль.
Ну і вядома ж, позірк гаспадароў скіраваны ў той недалёкі час, калі яны змогуць не толькі накарміць гасцей, але і гасцінна запрасіць іх у свой “Бацькоўскі кут” — такую наз-ву яны прыдумалі будучай аграсядзібе. Сёння яна ўжо набывае абрысы: ёсць пакоі для адпачынку на другім паверсе, на першым — дзве залы, кухня, непадалёк будуецца лазня з басейнам. А што яшчэ трэба для адпачынку!
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №39 ад 27.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *