Несколько простых рецептов по сохранению тепла и денег

Экономика

Беражыце цяпло
Заклік “Беражыце цяпло і электраэнергію” па-ранейшаму застаецца актуальным. У нашай паўночнай вобласці ўцяпленне жылля – справа проста неабходная.
Зберагчы цяпло можна з дапамогай:
– апрацоўкі адтулін у вокнах мантажнай пенай ці самаклеячай герметычнай стужкай (дае павышэнне тэмпературы ў памяшканні на 1-2 градусы);
– ушчыльнення прытвораў вокнаў і дзвярэй з дапамогай розных пракладак (павышэнне тэмпературы на 1-3 градусы);
– устаноўкі новых пластыкавых ці драўляных вокнаў са шматкамернымі шклопакетамі (дае дадаткова да 5 градусаў цяпла);
– устаноўкі другіх дзвярэй у кватэру ці дом (1-2 градусы);
– устаноўкі алюмініевай фольгі за радыятарам ацяплення (дае павышэнне тэмпературы на 1-2 градусы);
– шклення балкона, што эквівалентна ўстаноўцы новага акна. Яно стварае цеплавы бар’ер з прамежкавай тэмпературай на 10 градусаў вышэй, чым на вуліцы ў мароз.
Я. ЛЕБЕДЗЕЎ, начальнік раённай Энергаінспекцыі.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *