Урок по вавинам вьет во дао шумилинским юным борцам дал Витторио Чера

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Семінар вядзе Віторыа Чэра

“На мінулым тыдні Беларусь наведаў і правёў навучальныя семінары віцэ-прэзідэнт і тэхнічны дырэктар еўрапейскай федэрацыі  вавінам в’ет во дао, уладальнік 5-га дану еўрапейскай федэрацыі вавінам в’ет во дао майстар Віторыа Чэра, – расказаў старшыня беларускай федэрацыі Сяргей Шарэнда. – Практычныя заняткі прайшлі у чатырох гарадах – Барысаве, Віцебску, Шуміліне і Магілёве. Менавіта тут найбольш актыўна развіваецца гэты від спорту”.
У суботу італьянскі майстар  усходніх адзінаборстваў Віторыа Чэра правёў заняткі з дзецьмі, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”  (кіраўнік Святлана Бараноўская) раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Віторыа Чэра засяродзіў увагу на тэхніцы традыцыйных і спартыўных баявых мастацтваў В’етнама.
“Італьянская школа вавінам в’ет во дао – адна з мацнейшых у Еўропе, – падсумоўвае Святлана Бараноўская. – Майстар Віторыа Чэра падрыхтаваў многіх чэмпіёнаў, сам дасягнуў вялікіх спартыўных вяршынь. Безумоўна, такія трэніроўкі даюць вялікі плён. Да таго ж, сёлета  трое школьнікаў з Шуміліна возьмуць удзел у еўрапейскім чэмпіянаце па вавінам в’ет во дао сярод дзяцей, які пройдзе ў Румыніі. Упэўнена, што майстру Віторыа Чэра дастаткова і адной трэніроўкі, каб зрабіць слушныя падказкі”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *