На уборке задействованы все

Актуалии Безопасность Сельское хозяйство Экономика

На варце ўраджаю…
…участковыя
У сувязі з ўборачнай зменены графік работы ўчастковых – яны працуюць на другую змену. Сочаць за парадкам на зернетаках, у майстэрнях і на полі. Галоўная задача – захаваць тэхніку, сабраны ўраджай, забяспечыць бяспеку рабочых месцаў. На зернесушылкі сельгаспрадпрыемстваў раёна праводзяцца рэгулярныя начныя рэйды, правяраецца наяўнасць вартаўнікоў на рабочым месцы.
…і ДАІ
У перыяд жніва за кожнай з сельскіх гаспадарак раёна замацаваны супрацоўнік ДАІ, які сумесна з работнікамі дзяржтэхнагляду праводзіць дадатковы тэхнічны агляд зернеўборачнай тэхнікі.
Калі  зернеўборачны камбайн рухаецца па дарогах абласнога і рэспубліканскага прызначэння, яго абавязкова суправаджае патрульны аўтамабіль дзяржаўтаінспекцыі, аб гэтым нам паведаміў старшы інспектар ДАІ  М. Гаралевіч.
…і пажарныя
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях таксама на варце ўраджаю: у “Баравінцы” і  “Лаўжанскім” пажарныя машыны дзяжураць на жніўным полі. Прычым, робяць гэта ў свой выхадны дзень. А напярэдадні жніва работнікі дзяржпажнагляду праверылі зернетакі і тэхніку гаспадарак раёна, указалі на шэраг недахопаў. Супрацоўнікі райаддзела нагадваюць: на кожным жніўным полі павінна стаяць бочка з вадой, бо ў спякотныя дні можа здарыцца непрадбачанае….
…і дарожнікі
Работнікі ДРБУ-204 задоўга да пачатку ўборачнай рыхтавалі пад’езды да зернесушылак, рабілі ямачны рамонт дарог. Як нам паведаміў дырэктар ДРБУ-204  Р. М. Насцюшкін, заасфальтаваны мехдвор у вёсцы Пабеда, пад’езды да зернесушылкі ў Мішневічах,  грэйдзіруюць дарогу да зернесушылкі ў Язвіне. Вядуцца работы па асфальтаванню мехмайстэрні ў аграгарадку Крывое Сяло.

Автор Людмила ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *