В Шумилинском РЦК зажгли “Калядныя зорачкі”

Культура

“Калядныя зорачкі”

14 студзеня ў раённым цэнтры культуры прайшоў дзіцячы конкурс “Калядныя зорачкі”.
Дзеці 10-12 год з СШ №1 і СШ №2 Шуміліна і з Башнёўскай СШ разам з бацькамі больш за месяц рыхтаваліся да выступленняў. Куратар конкурсу загадчык аддзела народнай творчасці РЦК Вольга Барабанава, улічыўшы акалічнасць, што ў такіх мерапрыемствах дзяўчынкі чамусьці ўдзельнічаюць часцей, а хлопчыкі – наадварот, размеркавала дзяцей па парах – хлопчык і дзяўчынка, а за кожнай парай замацавала работніка культуры – маладога спецыяліста. Падтрымаць сваіх дзяцей на сцэне вырашылі і некаторыя бацькі. У выніку атрымалася выдатнае мерапрыемства, напоўненае песнямі, танцамі, жартамі, вершамі, інсцэніроўкамі.
Дзецям неабходна было вытрымаць тры этапы: візітная картка “Ты і я – сапраўдныя сябры”, дэфіле касцюма з другаснай сыравіны “Галерэя вобразаў” і інтэлектуальны конкурс “Заварожаныя вершыкі”. Высокі ўзровень кожнай пары паставіў перад журы няпростую задачу – выбраць пераможцаў. У выніку кожная пара атрымала свой тытул і падарункі. А “Каляднымі зорачкамі” назвалі Дар’ю Буеву і Ягора Шчукіна, якія да ўсяго атрымалі білеты у тэатр “Лялька”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



1 комментарий по теме “В Шумилинском РЦК зажгли “Калядныя зорачкі”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *