Шумилинские школьники умеют беречь зелёную ёлочку

Образование Экология

Абласны конкурс: “Зберажом зялёную ялінку”

У Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі прайшоў абласны этап культурна-экалагічнай акцыі “Зберажом зялёную ялінку”. Да гонару нашага раёна,  на Шуміліншчыне пяць пераможцаў, расказала метадыст цэнтра дзяцей і моладзі Тамара Мураўёва.
Дыплом другой ступені ў намінацыі “Захаваем елку” атрымалі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Свет творчасці” (кіраўнік Ю. М. Танасіенка) Андрэй Зайцаў і Павел Кухарэнка за сумесную работу “Стымпанк Елкі”.  У гэтай жа намінацыі ёсць і індывідуальныя пераможцы: дыплом другой ступені  атрымала Аліса Сцержанкова за работу “Елачка-рукадзельніца” , трэцяй ступені – Кіра Гуйдо за работу “У снежным царстве”  (дзяўчаты вучацца ў СШ № 1). За актыўны ўдзел у конкурсе граматай абласнога Палаца дзяцей і моладзі ўзнагароджаны Арсеній Якаўлеў са Слабадской школы за работу “Цуда-елачка” (педагог Лаўрыновіч В. Г.)
У намінацыі “Лепшая публікацыя” дыплом трэцяй ступені прысуджаны калектыву вучняў са Слабадской школы за буклет “Выратуем зялёную прыгажуню”.
Усе работы пераможцаў абласнога этапу конкурсу  на працягу студзеня-лютага  будуць знаходзіцца на выставе ў доме-музеі Рэпіна ў Здраўнёве. Наведаць гэту выставу можа кожны жадаючы.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *