К Дню учителя

Образование

Педагог ад Бога…
Настаўнік матэматыкі раённай гімназіі Паліна Аўдзееўна Кавалёва (на здымку) – педагог, пра якіх кажуць: “Ад Бога”. І гэта сапраўды так. Амаль трыццаць год працуе яна ў школе, з іх больш дваццаці была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў Язвінскай БШ. З удзячнасцю ўспамінае былы калектыў, з якім пабудавала добрыя адносіны і плённае супрацоўніцтва. Ужо трэці год шчыра дзеліцца вопытны педагог творчымі напрацоўкамі з калегамі раённай гімназіі. Галоўнае ж у рабоце настаўніцы – яе вучні.
– Матэматыку дзеці разумеюць, калі ёсць душэўны кантакт з педагогам, – упэўнена Паліна Аўдзееўна. І такое ўзаемаразуменне з гімназістамі ў настаўніцы ёсць. Вучні да яе ставяцца даверліва, з павагай. А тэмы Паліна Аўдзееўна тлумачыць даходліва і цікава.
– Люблю дзяцей, – шчыра прызнаецца Паліна Аўдзееўна, –  і не за поспехі ў вучобе. Безумоўна, хочацца, каб усе былі выдатнікамі і разумнікамі, але больш важна, каб людзьмі былі добрымі.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №75 ад 30.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *