Шумилинские лыжники показали хорошие результаты

Новости Спорт, туризм

Лыжны спорт

У Наваполацку прайшлі абласныя спаборніцтвы па месцы жыхарства па лыжных гонках сярод дзяцей і падлеткаў.
Каманда нашага раёна заняла пятае месца, лепшыя вынікі ў шумілінцаў паказалі Данііл Даніловіч і Яна Іваноўская.
*  *  *
Лагойск прымаў удзельнікаў рэспубліканскай спартакіяды па лыжных гонках сярод сельскіх жыхароў.
Добрыя вынікі паказалі Наталля Макарэвіч і Зарына Аверчанка, якія выступалі за каманду Падзвіння. Настаўнік фізкультуры Шумілінскай СШ №1 А. П. Ходзюш у складзе эстафетнай каманды Віцебскай вобласці, у склад якой уваходзілі лыжнікі старэй за 35 год, заняў першае месца.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *