Наблюдательная комиссия при райисполкоме – помочь стать на правильную дорогу

Власть Общество

Стаць на роўную дарогу
На адкрытае пасяджэнне назіральнай камісіі пры райвыканкаме былі запрошаны асобы, што вызваліліся з месцаў зняволення, з ЛПП, затрыманыя за адміністрацыйныя правапарушэнні. На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, пракуратуры, органаў унутраных спраў, буйных прадпрыемстваў раёна. Мэта мерапрыемства – высветліць абставіны жыцця пасля вызвалення, дапамагчы знайсці працу, наогул, дапамагчы стаць на роўную дарогу, зазначыў старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях А. М. Зайцаў.
Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі ў сваім выступленні расказаў аб рабоце міліцыі па прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці, папярэджанні правапарушэнняў. Усе правапарушэнні, не кажучы пра злачынствы, будуць спыняцца самым рашучым вобразам.
Намеснік пракурора раёна А. Б. Вецюгоў заўважыў, што джяржава шмат удзяляе ўвагі недапушчэнню рэцыдыўнай злачыннасці. Абмежаванне свабоды – дастаткова жорсткі від пакарання. Таму з улікам цяжкасці правапарушэння законам прадугледжаны адтэрміноўкі пакарання, умоўныя прысуды. Але яны патрабуюць жорсткіх нормаў паводзінаў.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ПМК-70 С. В. Мацвеева расказала, што на прадпрыемства часта ўладкоўваюцца пасля вызвалення самастойна ці па накіраванні органаў па працаўладкаванні, падкрэсліла што ўсе работнікі карыстаюцца роўнымі правамі. На прадпрыемстве прадугледжаны меры па заахвочанні тых, хто добра працуе.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. І. Жукава расказала аб падтрымцы, якую аказвае дзяржава пры працаўладкаванні асоб, вызваленых з месцаў зняволення, аб матэрыяльнай дапамозе, аб магчымасці атрымаць прафесію.
Перад прысутнымі выступілі благачынны цэркваў Шумілінскага раёна айцец Фёдар і настаяцель касцёла Маці Божай Фацімскай айцец Марэк. Яны нагадалі прытчу пра блуднага сына.
Сям’я, грамадства, дзяржава заўжды гатовыя дараваць і падтрымаць людзей, якія зразумелі памылковасць сваіх паводзін і гатовыя вярнуцца на правільны шлях. Зрабіць такі крок ніколі не позна, – такім быў сэнс іх выступленняў.
На пасяджэнні выслуханы кожны з запрошаных. Яны маглі задаць жыццёвыя пытанні, многія з якіх вырашаліся аператыўна. Аднаму дапамаглі з праходжаннем медыцынскага агляду, другому  – з пошукам працоўнага месца, з рэгістрацыяй па месцы жыхарства.
Але перад некаторымі асобамі прыйшлося ставіць пытанні: Чаму паўгода не працуе? Чаму працягваеці піць? і г. д. Было заўважана, што цярпенне дзяржаўных органаў не бясконцае, і калі чалавек не жадае выправіць свае паводзіны, будуць прымацца больш жорсткія меры.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *