Районная комиссия по содействию занятости населения провела очередное заседание

Общество Президент Экономика

Грамадскія работы і самазанятасць
10 чэрвеня прайшло чарговае пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якое правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.

Ірына Мікалаеўна адзначыла, што ўжо склалася пэўная сістэма работы членаў камісіі з базай даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Дзякуючы раней праведзенай рабоце ўдалося задзейнічаць у розных відах занятасці большую частку гэтых грама-дзян. І цяпер кола грамадзян, з якімі неабходна працаваць, істотна звузілася, хаця засталася самая складаная катэгорыя – тыя, хто працаваць наогул не жадаюць.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава расказала пра арганізацыю грамадскіх аплачваемых работ, у якіх сёлета будзе задзейнічана 70 чалавек. Заключаны дагаворы на правядзенне такіх работ з 12 арганізацыямі раёна. Людзі ў асноўным занятыя на добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна.
Ірына Новікава адзначыла, што ўпраўленне павінна больш дакладна працаваць з  не занятымі ў эканоміцы грамадзянамі. Неабходна мець пастаянны рэзерв на выпадак замены ці павелічэння аб’ёмаў грамадскіх работ.
Пра работу па працаўладкаванні і арганізацыю занятасці і самазанятасці для незанятых у эканоміцы грамадзян у Мішневіцкім сельсавеце расказала старшыня сельвыканкама Галіна Зязюлька.
У выніку прынятых мер удалося задзейнічаць у эканоміцы каля 60 чалавек: вырошчванне сельскагаспадарчай прадукцыі, розныя віды самазанятасці і рамеснай дзейнасці, грамадскія работы. Работа вядзецца пастаянна і індывідуальна з кожным чалавекам, падкрэсліла Галіна Уладзіміраўна.
Таксама на пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне аб аднясенні 30 грамадзян да катэгорыі занятых у эканоміцы.
У другой палове дня камісія правяла выязное пасяджэнне ў Мішневіцкім сельсавеце, дзе адбылася сустрэча з непрацуючымі мясцовымі жыхарамі, якім былі прапанаваны розныя варыянты занятасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.