Гаворым па-беларуску!

Образование Общество

“Гаворым па-беларуску”, –
так гучыць заклік да ўсіх прыхільнікаў роднага слова ў нашай школе і назва традыцыйнай акцыі.

Усё прайшло святочна і ўрачыста і ў гэты раз. З самай раніцы 26 студзеня ў фае школы на фоне музыкі беларускіх кампазітараў гучала роднае слова. На працягу дня ўсе класы шчыравалі ў розных конкурсах, віктарынах, інтэлектуальных гульнях, якія патрабавалі ад удзельнікаў кемлівасці і вынаходніцтва.
Найбольш заўзятымі і руплівымі ўдзельнікамі аказаліся самыя малодшыя. Яны не толькі пазнаёміліся з народнымі беларускімі гульнямі, але і пагуляць у іх паспелі. Вельмі захапіла вучняў сярэдніх класаў віктарына “Гучы, мая родная мова!” Добрым веданнем граматыкі роднай мовы вызначыліся шасцікласнікі. Праверыць сваю эрудыцыю і прарэкламаваць творы нашай літаратурнай спадчыны змаглі вучні 8 класа ў час правядзення інтэлектуальнай гульні “Святло беларускага слова”. А вось у цікавае і даволі незвычайнае літаратурна-этнаграфічнае падарожжа “Мой край” запрасілі ўсіх жадаючых вучні 9-11 класаў.
Ужо стала добрай традыцыяй у гэты дзень клікаць усіх жадаючых на “Гадзіну чытання”. З кожным разам колькасць удзельнікаў павялічваецца. Любоў да кнігі і роднага слова ў гэты раз аб’яднала вучняў, настаўнікаў і бацькоў.  Беларускія казкі гучалі ва ўтульнай зале інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра.
Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі роднай мове, нікога не пакінула абыякавым.
Дзіяна ДУБЯНОК, вучаніца 9 класа Обальскай СШ.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *