На Шуміліншчыну Віту Шынкоўскую прывяло каханне

Молодёжь Экономика

На Шуміліншчыну прывяло каханне

Віта Шынкоўская трэці год працуе ў райветстанцыі. Сама родам з Літвы, яна прыехала вучыцца ў Лужасна на ветфельчара. Спачатку думала, што вернецца на радзіму і будзе там працаваць. Але дзяўчына сустрэла каханне. Выйшла на Шуміліншчыне замуж і засталася тут.
Зараз Віта Шынкоўская  – лабарант-бактэрыёлаг дыягнастычнага аддзела  райветстанцыі. “Работа мая вельмі рознапланавая, – кажа дзяўчына. – Хаця далёка не кожнаму падасца, што браць змывы пры правядзенні дэзінфекцыі, правяраць, ці ёсць мікраарганізмы, праводзіць доследы на матэрыялах мёртванароджаных цялят – гэта занадта цікава. Але я адчуваю сваю запатрабаванасць у дыягнастычным аддзеле, адказнасць за эпізаатычную сітуацыю і на фермах, і ў раёне ў цэлым”.
Віта Шынкоўская хутка асвоілася ў ветстанцыі. Яна стараецца ўнікнуць у кожную дробязь, цікавіцца навінкамі ветэрынарнай навукі. Калі ўзнікаюць пытанні, не саромецца пытацца ў свайго непасрэднага начальніка і старэйшага калегі Дзмітрыя  Кашнікава, які працуе ўрачом-бактэрыёлагам. Галоўнае, што малады спецыяліст старанны, што хоча працаваць і прафесійна расці – з такіх, як правіла, вырастаюць добрыя работнікі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *