Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Ігар Шаціла.

Тукі
Са склада ў в. Галі СФГ “Раднік” прапалі тукі. Па гарачых слядах міліцыянеры высветлілі, што 645 кг мінеральных угнаенняў прыбралі да рук двое мясцовых мужчын і жанчына. Урон, нанесены гаспадарцы, склаў 548 руб. Узбуджана крымінальная справа.

Падняў руку…
Жыхар Латкова нанёс цялесныя пашкоджанні пенсіянеру. За гэта яму пагражае штраф або папраўчыя работы да 2-х гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Са зводак ДАІ
Праверылі  аўто прыватнікаў

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі рэйд, падчас якога праверылі, як вадзіцелі легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў арганізацый прыватнай формы ўласнасці захоўваюць правілы дарожнага руху. Падчас рэйду выявілі двух парушальнікаў. Так, індывідуальны прадпрымальнік з Шуміліна прыцягнуты да адказнасці за тое, што дапусціў да кіравання свайго таксі вадзіцеля без абавязковага медыцынскага засведчання (штраф да 45 базавых велічынь). На прадпрымальніка Полацка складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што ён абагнаў спадарожны аўтамабіль на пешаходным пераходзе, што забараняецца правіламі. Вадзіцелю пагражае штраф да 10 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да аднаго года.

“Бяспечная дарога ў сад”
З мэтай прафілактыкі дарожнага траўматызму на мінулым тыдні супрацоўнікі ДАІ правялі прафілактычную акцыю “Бяспечная дарога ў сад”. У дашкольных установах раёна былі праведзены гутаркі з выхавальнікамі, работнікі ДАІ наведалі бацькоўскія сходы, на якіх расказалі пра правілы бяспечных паводзінаў дзяцей і дарослых на дарогах. Былі праведзены рэйды па выяўленні парушэнняў правілаў перавозкі дзяцей, маніторынгі па выкарыстанні святловяртальных элементаў. У ходзе акцыі выяўлена пяць парушэнняў перавозкі непаўналетніх дзяцей, 2 адміністрацыйныя пратаколы складзены за тое, што жыхары раёна не пазначылі сябе флікерамі ў цёмны час сутак.

Са Следчага камітэта
З сякерай

Супрацоўнікі РАУС прыехалі да жыхара вёскі Юрава з мэтай  праверыць факт самаговарэння, а той, каб не даць правесці агляд дома, схапіўся за сякеру. У выніку прыйшлося  даставіць мужчыну ў аддзел для высвятлення абставін. Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Вадзім Сапега, па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Траўма

На мінулым тыдні пры работах па валцы лесу быў траўміраваны работнік УП ЖКГ. Мужчыну ў беспрытомным стане даставілі ў райбальніцу, на сённяшні дзень яго здароўю нічога не пагражае. Па факце парушэнняў правілаў бяспекі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *