Профилактический рейд в Суровни провёл районный отдел па чрезвычайным ситуациям

Актуалии Безопасность Общество

“Прачасалі” Сураўні

17 лютага РАНС ініцыяваў прафілактычны рэйд у вёску Сураўні.
Атрымаўшы ад начальніка аддзела Андрэя Сасновіча ўстаноўку наведаць кожны дом у вёсцы, пагаварыць з людзьмі, растлумачыць да чаго могуць прывесці тыя ці іншыя праблемы, напрыклад, з печкамі, праводкай ці адсутнасцю АПА, супрацоўнікі накіраваліся ў Мішневіцкі сельсавет.

Да работы былі падключаны таксама прадстаўнікі РАУС, райгазу і пошты для таго, каб больш поўна выкарыстаць магчымасці прафілактычнай акцыі. А паштальён патрэбны быў, каб прама на месцы рэалізаваць усім жадаючым пажарныя апавяшчальнікі ці батарэйкі да іх (часта здараецца, што апавяшчальнік у доме ёсць, але ён не дапаможа пры трагедыі з-за сеўшай батарэйкі). Справа ў тым, што ў мясцовай краме гэтых тавараў не бывае, хаця попыт на іх відавочны. Да слова, у гэты дзень былі прададзены 4 апавяшчальнікі і 5 батарэек.
Намеснік начальніка РАНС Рыгор Жук адзначыў, што па выніках мінулага года Мішневіцкі сельсавет аказаўся лепшым па пажарнай бяспецы. Тут добра наладжана работа пазаштатных пажарных інспектараў, людзі ахвотна адгукаюцца на ўсе прапановы па захаванні бяспекі, гэта работа на строгім кантролі старшыні сельвыканкама Галіны Зязюлькі. Гэта пацвердзілі і вынікі рэйду.

ыратавальнікі звярнулі ўвагу некаторых гаспадароў на неабходнасць падрамантаваць печку, на спраўнасць АПА, уручылі прафілактычныя памяткі. У цэлым сітуацыя па вёсцы Сураўні здавальняючая.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *