В Шумилино определили знатоков географической карты

Образование

Знатакі геаграфічнай карты
Нядаўна прайшоў  раённы турнір знатакоў геаграфічнай карты. У турніры ўзялі ўдзел каманды з васьмі школ раёна, якія складаліся з вучняў 6-8 класаў. Кожны ўдзельнік выступаў як у камандным, так і ў індывідуальным заліку. Разнастайныя конкурсы патрабавалі ад удзельнікаў ведання геаграфічнай карты, гідраграфіі і араграфіі Зямлі, сталіц, флагаў і гербаў дзяржаў свету, геаграфічных рэкордаў і многага іншага.
У выніку напружанай работы на працягу дзвюх гадзін дыплом I ступені заваявала Аляксандра Шабанава, вучаніца 6 класа Слабадской школы (настаўнік У. У. Траццякоў). Дыпломамі II ступені былі ацэнены веды Уладзіслава Юрчанкі, вучня 7 “А” класа раённай гімназіі (настаўнік М. А. Мігуцкая), Аляксандры Барысевіч, вучаніцы 6 класа Кардонскай школы (настаўнік А. П. Барысевіч), Мікіты Сямагіна, вучня 8 класа раённай гімназіі, Максіма Міхайлычава, вучня 8 класа Слабадской школы. Трэцяе месца прынёс сваёй школе Вадзім Дуньчанка, васьмікласнік з Кардонскай школы.
Па выніках конкурсу агульнакаманднае першае месца заняла каманда Слабадской школы, на другой прыступцы – вучні раённай гімназіі, трэцяе месца – у каманды Кардонскай школы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2017 г.



1 комментарий по теме “В Шумилино определили знатоков географической карты

  1. Несколько уточнений:
    1.Указаны фамилии и имена не всех победителей и призёров(диплом 1 степени завоевал в турнире среди пар ученик 8 класса Слободской д.с-СШ Петрович Руслан, совместно с Шабановой Александрой).Ученица Шумилинской районной гимназии-интернат Сенькова Ольга 7А класса совместно с Юрченко Владиславом учеником этого же класса получили диплом 2 степени, ученик 6 класса Кордонской СШ Литовко Владислав отмечен дипломом 2 степени совместно с ученицей этой школы Борисевич Александрой.
    2. Шабанова Александра учится в 7 классе.
    3. На беларускай мове: Траццякоў У.У.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *