Представители органов власти и организаций Шумилинского района приехали в детский социальный приют с подарками

Актуалии Образование Общество

Свята  ў  прытулку

27 снежня дабрачынная навагодняя акцыя прайшла ў Обальскім дзіцячым прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Арганізатары пастараліся, каб кожнаму з 9 выхаванцаў прытулка было цікава і весела.  Сапраўдную казачную феерыю стварыла  вядучая мерапрыемства. Арыгінальным атрымалася музычнае навагодняе папуры.

Дзеці паверылі ў казку. Яны весяліліся, спявалі і танцавалі, загадвалі свае самыя запаветныя жаданні. Свята атрымалася па-сямейнаму добрым і прачулым.

«Сёння кожнае  дзіця адчула святочны настрой, Новы год яны сустрэнуць з добрымі эмоцыямі, – адзначыў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў. –  Вельмі хочацца, каб такое свята дзецям дарылі бацькі. Бо самае дарагое, што ёсць у любога чалавека – гэта сям’я. А Новы год – свята сямейнае». Віктар Сяргеевіч ад райвыканкама падарыў прытулку новы ноўтбук.

Депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Ирина Полякова вручает конструктор директору социально-педагогического центра Юлии Уласевич.

З надыходзячым Новым годам павіншавала дзетак дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова. Ірына Міхайлаўна акрамя салодкіх падарункаў уручыла   канструктар.

З падарункамі ў прытулак прыехалі прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», участка электрасувязі,  аддзела па адукацыі райвыканкама, суда і пракуратуры Шумілінскага раёна, раённага аддзела прымусовага выканання, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, дэпартаменту аховы, райаддзела Следчага камітэта, Обальскай, Мішневіцкай  і Слабадской школ, Шумілінскай СШ №1, адасобленай групы АРВК, раёна газазабеспячэння, цэнтра банкаўскіх паслуг №225 «Беларусбанка», лясгаса, раённага аб’яднання прафсаюзаў, ПМК-70, ОКЗ, Обальскага сельвыканкама, РЦГЭ, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, ІП Гушчын В. Л., КУСГП «Ульскі».

Атрымалі дзеці пачастункі ад настаяцеля храма Святога Ануфрыя Уладзіміра Пучынскага. Павіншаваў дзяцей з Новым годам былы дырэктар Обальскай СШ Аляксандр Штокін і падарыў традыцыйнае вядзерца мёду.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №102 ад 31.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *