“Дзень бяспекі. Увага ўсім!” — аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць прафілактычную акцыю

Безопасность Образование Общество

Веды і граматныя дзеянні – у дапамогу

Маштабная акцыя пад назвай “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, ініцыяваная работнікамі аддзела па надзвычайных сітуацыях, праходзіць у нашым раёне.
Першы этап уключаў сустрэчы з вучнямі агульнаадукацыйных устаноў раёна, падчас якіх выратавальнікі расказалі пра мэту і задачы акцыі, пра Сусветны дзень грамадзянскай абароны, нагадалі правілы паводзінаў пры пажары дома і ў школе, засяродзілі ўвагу на тым, што зараз вельмі небяспечна выходзіць на лёд. Дзеці даведаліся, як распазнаць папераджальны сігнал “Увага ўсім!” і як правільна весці сябе ў такія моманты.
У пачатковых класах прайшлі “Урокі бяспекі”, на якіх вучні з любімымі героямі мультфільмаў знаёміліся з правіламі бяспекі.
Усе мерапрыемствы завяршыліся агульнашкольнай вучэбнай эвакуацыяй.
Зараз у нашым раёне праходзіць другі этап акцыі, падчас якой ва ўсіх установах адукацыі работнікі  райаддзела па надзвычайных сітуацыях прымаюць удзел у бацькоўскіх сходах і праводзяць  з дарослымі прафілактычныя гутаркі.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

“Урок бяспекі” з вучнямі пачатковых класаў СШ №1 праводзіць намеснік начальніка РАНС Іван Маскалькоў.
Надрукавана ў №22 ад 17.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *