С 26 марта по 2 апреля у школьников — каникулы

Актуалии Образование

Наперадзе – тыдзень канікулаў

З 26 сакавіка па 2 красавіка ў школьнікаў – канікулы. Мала, кажуць яны. Але ж тым важней правесці гэты вольны ад вучобы тыдзень з карысцю. Для гэтага можна, напрыклад, запісацца ў школьны аздараўленчы лагер.
Як паведаміла рэдакцыі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Любоў Сямёнава, ў раёне будзе працаваць 10 аздараўленчых лагераў: у абедзвюх сярэдніх школах Шуміліна, а таксама ў Обальскай, Кардонскай, Мікіціхінскай, Мішневіцкай, Башнёўскай сярэдніх школах, Мішкавіцкай і Сіроцінскай д/с-пачатковых школах, у Шумілінскім яслях-садзе №1.
Па папярэдніх дадзеных, у лагерах будуць адпачываць 230 школьнікаў, больш за ўсё – ў Шумілінскай СШ №1 – 50 чалавек, Шумілінскай СШ №2 – 30 і Обальскай СШ – 25 вучняў. Мнагалюдная кампанія збіраецца і ў Шумілінскім яслях-садзе №1 – 35 хлопчыкаў і дзяўчынак з першакласнікаў, якія тут займаюцца, і старэйшых дзетсадаўцаў.
Аздараўленчыя лагеры будуць адкрыты з 9 гадзін раніцы да 15.30. Арганізатары ўжо рыхтуюць культурную і фізкультурна-аздараўленчую праграму. Дапамогуць ім і работнікі культуры. У Шуміліне, у прыватнасці, школьным педагогам падчас канікулаў актыўна дапамагаюць спецыялісты Цэнтра дзяцей і моладзі, краязнаўчага музея, раённай бібліятэкі.
Любоў Генадзьеўна паведаміла, што бацькоўская плата складзе 4 рублі 56 капеек за ўсе 6 дзён (20% ад агульнага кошту), пры гэтым для дзяцей рыхтуюць разнастайнае збалансаванае меню.
Тыдзень канікулаў – гэта мала, але калі кожны канікулярны дзень напоўніць цікавымі справамі, ён, безумоўна, акажацца больш значным.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *