Районная организация Красного Креста просит помочь детям в социальном приюте

Актуалии Общество

Праявіце міласэрнасць
Вось і прыйшло першае верасня, калі нашы дочкі і сыны паспяшылі ў школу. Бацькі для іх купілі ўсё неабходнае. Але ў нас ёсць дзеці, на якіх забыліся іх таты і мамы. Давайце праявім міласэрнасць, дапаможам дзецям Обальскага сацыяльнага прытулку і падорым ім усё, што зможам, са школьных прылад: рукзакі, пеналы, ручкі, сшыткі, вокладкі на сшыткі і падручнікі. У прытулку зараз знаходзяцца шасцёра дзетак — трое з іх пайшлі ў другі клас, адна дзяўчынка — у восьмы клас і двое дзетак з нецярпеннем чакаюць першае верасня наступнага навучальнага года. Дзеці будуць вельмі ўдзячныя.
Падарункі можна самім адвезці ў Обальскі сацыяльны прытулак ці пакінуць у СШ №1 у кабінеце №39.
Кантактныя тэлефоны: Обальскі прытулак 324-55-51 МТС, 3-63-48.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №67 ад 02.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *