На участке «Водоканал» УП ЖКХ Шумилинского района работает 8 человек

Актуалии Экономика

Усё, што звязана з вадой

На ўчастку «Водаканал» УП ЖКГ сёння працуе брыгада з васьмі чалавек, узначальвае якую малады і адказны кіраўнік Павел Ільін.

“Мы нясем адказнасць за ўсё, што звязана з вадой, – гаворыць Павел, – абслугоўваем водаправод, каналізацыю, калонкі, свідравіны і г. д.” Улічваючы тое, што брыгада адказвае за ўсё Шуміліна і бліжэйшыя вёскі, становіцца зразумела, што работы ў іх багата.
Рэагуючы на заяўкі людзей, яны працуюць у цеснай звязцы з дыспетчарам. Вядома, што на парывы прыходзіцца выходзіць і ноччу. Дзеля гэтага арганізавана спецыяльнае дзяжурства, але і сам Павел у гэтым сэнсе ніколі не лічыцца са сваім уласным часам. Аднак, прызнаецца, што нейкіх крытычных аварый на водаправодзе здараецца не так і шмат: ён працуе ў водаканале з лета 2013 года і па пальцах можа пералічыць асабліва буйныя з іх.
Таксама тут запэўнілі, што вада, якая цячэ з нашых кранаў, – добрая. Пастаянна бяруцца спецыяльныя пробы, праводзяцца мерапрыемствы па ачыстцы свідравін, што забяспечвае якасць пітной вады.
А летась, напрыклад, менавіта брыгада водаканала займалася падняццем узроўню каналізацыйных калодзежаў на гарадскіх дарогах, за што ім асабліва ўдзячныя шумілінскія вадзіцелі. Паднялі каля 50 прасеўшых ад часу калодзежаў. Гэта работа прадоўжыцца і сёлета, як толькі дазволіць надвор’е. Пры капітальным рамонце дома па вуліцы Кароткіна, 11, рамонт каналізацыі рабілі таксама яны. З гэтымі і іншымі задачамі брыгада спраўляецца паспяхова, менавіта таму кіраўніцтва ЖКГ вырашыла ўзнагародзіць іх да прафесійнага свята артыкулам у раённай газеце.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *