Интернет-покупка обернулась интернет-обманом

Грамадства Эканоміка

Спачатку тавар, а потым – грошы
Інтэрнэт, як адно з найвялікшых вынаходак чалавецтва, дае мноства магчымасцяў для атрымання ведаў, для зносін і самаразвіцця. Але тут, на жаль, можна сутыкнуцца з нячыстымі на руку.

У прыватнасці, на сайце куплі-продажу “Куфар”. Па словах работнікаў крымінальнага вышуку, апошнім часам пачасціліся выпадкі махлярстваў. Так, за снежань мінулага года і студзень-люты гэтага ў раёне іх зарэгістравана тры.
Жыхарка Шуміліншчыны вырашыла купіць танную куртку на “Куфары”. Адправіла прадаўцу названую суму грошай, а тавар не атрымала.
“Пакупнікам трэба быць максімальна асцярожнымі. Загадзя адпраўляць грошы за тавар – гэта вялікая рызыка, – кажа в. а. начальніка аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Дзмітрый Касцюк. – На “Куфары” лепш дамаўляцца пра пасылку тавару накладной платай: спачатку атрымаў тавар, а потым заплаціў грошы. Так хаця б няма рызыкі быць падманутымі”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *