В Шумилино в День трезвости ГАИ проверила водителей — ноль промилей

Здоровье Общество

“Не п’ю і іншым не раю!”

У мінулы чацвер у раёне прайшоў Дзень цвярозасці. Акрамя таго, што дзейнічала забарона на продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб’ектах, ладзілася шмат мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця.
Ранішняя акцыя “Пост цвярозасці”, якую супрацоўнікі ДАІ сумесна з рэдакцыяй распачалі  24 сакавіка а восьмай гадзіне раніцы, стала  першым крокам у накірунку актыўнай барацьбы з “зялёным зміем” у Дзень цвярозасці. Да акцыі далучыўся і першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын.
Супрацоўнікі ДАІ спынялі практычна ўсіх кіроўцаў у райцэнтры. Правяралі вадзіцельскія правы, медыцынскую даведку, дакументы на аўтамабіль. Затым Аляксандр Хмарын уручаў дысцыплінаваным кіроўцам “Падзяку цвярозаму вадзіцелю”. Прыемна адзначыць, што парушэнняў не было выяўлена.
Практычна ўсе, з той сотні вадзіцеляў, якіх супрацоўнікі ДАІ спынілі падчас рэйду, ведалі, што ў раёне праводзіцца Дзень цвярозасці, што забаронены продаж спіртнога. “Не п’ю і іншым не раю!” – заўважыў адзін з нашых землякоў.
P.S. Дарэчы, Дзень цвярозасці азмрочылі двое жыхароў райцэнтра, якія будучы ў стане алкагольнага ап’янення, учынілі сямейныя скандалы. На дэбашыраў складзены адміністрацыйныя пратаколы, ім пагражае штраф да 30 БВ або арышт.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *