Делегация районной организации Белорусского общества инвалидов вернулась со «Славянского базара» с дипломами

Актуалии Мир увлечений Общество

Дамоў прывезлі дыпломы
Чацвёрты год запар шумілінская дэлегацыя прымае ўдзел у Міжнародным фестывалі інвалідаў у рамках “Славянскага базару ў Віцебску”.
Як і мінулы год, сёлетні стаў для дзвюх нашых кансурсантак шчаслівым і памятным: Таццяна Эдуардаўна Дамарацкая з Шуміліна  і Надзея Пятроўна Пашкоўская з аграгарадка Светласельскі прывезлі з фестывалю Дыпломы 2 ступені. Першая з іх даўно і паспяхова займаецца вышываннем,  яна адабрала са сваёй багатай калекцыі некалькі работ і вось – яе ацанілі, годна і заслужана. Квілінг (складаны від работы з паперай) абрала ў якасці свайго захаплення Надзея Пятроўна. Маладая жанчына на падобных фэстах упершыню, таму    поспех і прызнанне прыемныя ёй удвая.
Дададзім: шумілінская дэлегацыя выязджала ў складзе 26 чалавек (кіраўнік дэлегацыі – старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў Л. М. Нагібава), вазілі нашы майстры на свята творы прыкладнога мастацтва, кулінарныя вырабы, нумары мастацкай самадзейнасці.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №58 ад 24.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *